About this mod
Поўны пераклад Stardew Valley па-беларуску. Адаптаваны для версіі 1.6.15 для Windows, Android, MacOS, Linux SteamDeck. Можна выбраць паміж клясычным і афіцыйным правапісам, а таксама 3 варыянтамі шрыфтоў.
- Requirements
- Permissions and credits
- Mirrors
- Changelogs

Belarusizacja Stardew Valley - гэта поўны пераклад гульні Stardew Valley на беларускую мову.
Люстра перакладу разам з усімі патрэбнымі модамі для PC, Android
Аўтары перакладу: łokar (dymniska & Ueschar)
Рэдактар: Cactusovič
Асаблівая падзяка <3
observr - Помач з перакладам, пруфрыдынг, іншае меркаванне
dziaǔčo - Помач з тэставаннем перакладу
Danielle Tłumač - аўтарка папраўленага шрыфту
――――――――――
(Інструкцыя для Android ніжэй)
- Версія гульні: 1.6.8 або 1.6.15
1. Загрузка неабходных файлаў
- Каб гульня замяніла арыгінальны тэкст беларускім перакладам, загрузіце:
- Архіў мода з старонкі "Файлы"
- SMAPI installer (найнавейшая версія)
- ContentPatcher
- Generic Mod Config Menu
2. Усталяванне SMAPI
*Дадатковы крок для MacOS:
- Увайдзіце ў Сістэмныя налады > Прыватнасць і бяспека (System Settings > Privacy and Security.)
- Праверце, ці відаць Налады распрацоўшчыка (Developer Tools). Калі іх няма, запусціце тэрмінал праз Spotlight і ўвядзіце каманду:
spctl developer-mode enable-terminal
- Націсніце Налады распрацоўшчыка (Developer Tools).
- Дадайце тэрмінал у спіс (скрыншот).
- Перазапусціце кампутар.
Разархівуйце тэчку "SMAPI installer" у зручнае месца на вашым камп'ютары і адкрыйце яе.
Унутры будуць некалькі файлаў для ўсталявання на розных сістэмах. У залежнасці ад сістэмы выконваем адпаведны файл
a. Windows - install on Windows.bat,
b. MacOS - install on macOS.command,
c. Linux - install on Linux.sh
d. Steam deck - install on Linux.sh
Запусціце гэты файл.
1) Адкрыецца кансоль з выбарам шляху да тэчкі з гульнёй. Выберыце адзін з паказаных варыянтаў, увядзіце адпаведны нумар у кансоль і націсніце Enter.
Where do you want to add or remove SMAPI?
[1] C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Stardew Valley
[2] Enter a custom game path.
Type the number next to your choice, then press enter.
2) Далей вам прапаноўваецца ўсталяваць або выдаліць SMAPI. Увядзіце "1" і націсніце Enter для ўсталявання
What do you want to do?
[1] Install SMAPI.
[2] Uninstall SMAPI.
Type 1 or 2, then press enter.
3) Праверка ўсталявання - Калі ўсё прайшла паспяхова, вы ўбачыце наступнае паведамленне:
SMAPI is installed! If you use Steam, set your launch options to enable achievements (see smapi.io/install):
"C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Stardew Valley\StardewModdingAPI.exe" %command%
If you don't use Steam, launch StardewModdingAPI.exe in your game folder to play with mods.
[!] Калі ў вас Steam версія гульні, рэкамендуем скапіяваць тэкст з другой лінейкі. Мае выглядаць падобным чынам:
"C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Stardew Valley\StardewModdingAPI.exe" %command%
3. Усталюйце тэчкі модаў Content Patcher Generic Mod Config Menu і Беларусізацыю ў .../Stradew valley/Mods
a. Дадатковы крок для Linux версіі – усталяваць тэрмінал xterm (Ён не мусіць быць вашым прадвызначаным тэрміналам)
2. Версія без Steam
- Запускайце гульню праз файл "StardewModdingAPI.exe" замест звычайнага "Stardew Valley.exe". Гэты файл мае быць у каранёвай тэчцы з гульнёй, напрыклад:
C:\Games\Stardew Valley
3. Версія для Steam (Запуск праз бібліятэку Steam і атрыманне дасягненняў)
1) Скапіюйце каманду з усталявальніка SMAPI, якая з'яўляецца пасля паведамлення:
SMAPI is installed! If you use Steam, set your launch options to enable achievements (see smapi.io/install)
Звычайна каманда выглядае так:
"C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Stardew Valley\StardewModdingAPI.exe" %command%
2) Адкрыйце Steam, зайдзіце ва ўласцівасці Stardew Valley (пстрык ПКМ на гульню ў бібліятэцы -> Properties), і ўстаўце каманду ў радок LAUNCH OPTIONS на першай укладцы General.
3) Запусціце гульню праз бібліятэку Steam.
- У левым ніжнім куце экрану будзе кнопка з значком "хэштэга", якая адкрывае меню модаў, улучаючы Беларусізатар (гл. Скрыншоты). Там трэба выбраць мод, што нас цікавіць (Stardew Valley Belarusian). Пасля змены правапісу ці шрыфту перазапусціце гульню.
- Версія гульні: 1.6.15
1. Загрузка неабходных файлаў
- Каб гульня замяніла арыгінальны тэкст беларускім перакладам, загрузіце:
2. Усталяванне SMAPI
1) Спампуйце SMAPI Launcher APK (файл мусіць называцца прыкладна так: SMAPI.Launcher.vx.x.x.apk)
2) Усталюйце спампаваны лаўнчар
3) Спампуйце SMAPI (файл мусіць называцца прыкладна так: SMAPI.4.x.x-xxxx.zip)
4) Запусціце лаўнчар SMAPI.
5) Націсніце кнопку "Install SMAPI From Zip" (Усталяваць SMAPI з ZIP архіву)
6) Выберыце спампаваны файл SMAPI
7) Пачакайце, пакуль лаўнчар не паведаміць, што SMAPI паспяхова ўсталяваны.
8) Націсніце "Start Game" (Пачаць гульню). Цяпер запускаць Stardew Valley трэба будзе пра гэты лаўнчар.
Больш дакладную інструкцыю можна прачытаць на афіцыяльнай wiki.
- Калі пераклад не паказваецца пасля першага запуску
Мабыць, гульня самастойна не ўлучыла беларусізатар. Тады трэба пстрыкнуць па іконцы выбару моваў (правы ніжні
кут). Потым у новым вакне трэба націснуць на стрэлачку з правага боку. (Гл. Скрыншот №3) Тады ў спісе моў з’явіцца беларуская.
Калі пераклад раптам не з'явіўся пасля першага запуску гульні, пераканайцеся, што ўсе файлы знаходзяцца ў патрэбных тэчках і вы запускаеце гульню праз StardewModdingAPI.exe, або з выкарыстаннем мадыфікаванага параметра запуску Steam.
Тэлеграм аўтараў:
Ueschar
dymniska
Таксама варта зірнуць:
Тэлеграм-канал з навінамі аб перакладзе
Твітар з навінамі аб перакладзе
Дыскорд сервер беларускай супольнасці